Івана Кулікова звольнілі з пасады загадчыка лабараторыі "Сосны"

Прафесар Іван Кулікоў, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе, застаўся без працы. Ён працаваў загадчыкам лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагальных тэхналогій Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі. Нагадаем, у студзені Кулікова арыштавалі і пазней асудзілі на пяць гадоў зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Еўрарадыё паразмаўляла з Іванам Куліковым у жывым эфіры.

Кулікоў: “Я звольнены з пасады загадчыка лабараторыі. Можа быць, нават не гэта самае галоўнае. Лабараторыя была падзелена ўчора на дзве часткі. Другую частку, атрымліваецца, узначаліў чалавек далёкі ад навукі, а першую частку, я спрабую, каб узначаліў мой вучань, якога я лічу вельмі перспектыўным”.

Еўрарадыё: Вы ўжо беспрацоўны?

Кулікоў: “Мне пераканаўча зрабілі прапанову пайсці на больш нізкую пасаду. І я б пагадзіўся, калі б была выканана ўмова, што лабараторыю будзе ўзначальваць мой вучань. Але ўлічваючы спецыфіку ў гэтай сферы, няма гарантыяў, што гэта будзе менавіта ён. Калі ён будзе ўзначальваць, то я магу вярнуцца на палову стаўкі, каб не загінулі тыя даследаванні, якія мы праводзілі... Пытанне канчаткова будзе аформлена ў панядзелак”.

Еўрарадыё: Можа вам былі прапановы працаўладкавання ў замежжы?

Кулікоў: “Я не магу з’ехаць, бо ў мяне ёсць абмежаванне па падпісцы аб нявыездзе. Цягам 2 гадоў нікуды не змагу выехаць”.

Глядзі таксама на тэму:

Прафесар Іван Кулікоў пасля суда вярнуўся на працу ў інстытут “Сосны”

Кулікоў: У турме адносіны паміж людзьмі больш добразычлівыя, як на свабодзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі