Маўклівая акцыя 6 ліпеня (ОНЛАЙН+ФОТА+АЎДЫЁ+ВІДЭА)

21.55 Па інфармацыі праваабаронцаў, у РУУСах Мінска знаходзіцца каля 180 чалавек. Не адвозілі людзей толькі ў Цэнтральны РУУС.

21.35 Па неправеранай інфармацыі, у Ленінскім РУУСе больш за 50 чалавек. Каля Гіпа затрымалі жанчыну з дзецьмі, якая выходзіла з крамы. Да яе падскочылі "ціхары" і спыталі, ці ўдзельнічае яна ў акцыі. Жанчына, не зразумеўшы пра што вядзецца гаворка, адказала, што заўсёды ўдзельнічае ў акцыях, бо распродажы ў Гіпа частыя. У выніку яе разам з дзець мі даставілі ў РУУС. Пазней яе адпусцілі.

21.25 Журналіста Еўрарадыё Андрэя Елісеева і карэспандэнтку "Салідарнасці" вызвалілі з маскоўскага РУУСа пасля прыезду прэс-сакратара сталічнай міліцыі Аляксандра Ластоўскага.

Іфармацыя па разгоне і затрыманнях:

БРЭСТ  110706 Kisljak Brest 2120S.mp3

БАРЫСАЎ  110706 Barysau 2112S.mp3

21.21 У пастарунак прывезлі маладых людзей разам гадавалымі дзецьмі.

21.08 У Маскоўскім РУУСе 35 чалавек. Некалькі непаўнагадовых. Ёсць і грамадзяне Расіі. Усе супрацоўнікі міліцыі абыходзяцца груба. Усе яны без бэджаў і не прадстаўляюцца. Нагадаем, сярод затрыманых журналіст Еўрарадыё Андрэй Елісееў і карэспандэнтка "Салідарнасці". Усім у пратаколах пішуць нецэнзурную лаянку. Артыкул 17.1

 

МАГІЛЁЎ 21.00 У Магілёве падчас "маўклівай акцыі" затрымана каля 10 чалавек. Праваабаронцы спрабуюць устанавіць асобы затрыманых. Акцыя распачалася ў 19-00 у скверыку насупраць плошчы Леніна. У самым пачатку скверык быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі ў форме. Міліцыянты стаялі кожныя 30 метраў. Унутр скверыка людзей пускалі выбарча. Агулам у акцыі прыняла ўдзел каля 100 чалавек. Пасля таго як некаторыя з удзельнікаў пачалі пляскаць у ладкі іх пачалі затрымліваць людзі ў цывільным. У скверыку было затрымана мінімум чатыры чалавекі. Яшчэ столькі было затрымана на вуліцы Міронава. Усіх іх адвялі і пазадзілі ў міліцэйскі ПАЗік. У 19-30 усе папляскалі ў ладкі і пачалі разыходзіцца. Калона ў колькасці не менш 50 чалавек рушыла ў бок вуліцы Ленінскай, пасля чаго рассеялася. Сімвалам сённешняй акцыі стала песня Віктара Цоя "Перемен". Яна даносілася з многіх праязджаючых побач аўтамабіляў.

110706 Aleksej MagiljouS.mp3

20.53 Акцыі на Палацы спорту, дзе сабралася большасць журналістаў і фотакарэспандэнтаў так і не адбылося.

20.50 Удзельнікі акцыі каля "Гіпа" у Мінску адвезлі ў Ленінскі РУУС. Усяго затрымана каля 17 чалавек. Усяго ж у акцыі ўдзельнічала каля 100 чалавек.

20.42 "Ціхары" адганяюць усіх ад універмага Беларусь. У карэспандэнткі Насты Манцэвіч чалавек у цывільным сцёр усе фотаздымкі. Па словах журналісткі, людзей, якія вырываліся ад "ціхароў", жорстка білі дубінкамі.

20.40 Карэспандэнтцы TOK FM начальнік РАУС забараніў наведваць “рэвалюцыі”


Затрыманую сёння пад час “маўклівай” акцыі ў Гродне Агнешку Ліхнэровіч выпусцілі з пастарунку.
Як толькі людзей прывезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, журналістку пазнаў адзін з намеснікаў начальнік аддзелу ўнутраных спраў.

20.34 На ўнівермагу "Беларусь" людзей затрымалі за лічаныя хвіліны. Па сведчаннях Насты Манцэвіч, затрыманні былі вельмі жорсткімі

БАРЫСАЎ 20.30 Яўген Шадко: у Барысаве на маўклівай акцыі на плошчу пад'ехала машына, адчыніліся дзверы і на ўсю гучнасць - плясканні ў далоні ў мр3

20.27 У Гродне людзьмі "напакавалі" мікрааўтобусы

"Маўклівая" акцыя ў Гродне прайшла з масавымі затрыманнямі. Як паведаміў Еўрарадыё відавочца, сёння на Савецкай вуліцы, каля Дома прафсаюзаў, сабралася каля 200 чалавек. У 19.30 яны пачалі хлопаць у далоні, затым рушылі ў бок плошчы Леніна. Раптам вуліцу перагарадзіў аўтобус і некалькі мікрааўтобусаў "Газель". З крыкамі і енкамі АМАП запіхаў у іх людзей, аўтобусы з'ехалі. Пасля "зачысткі" на вуліцы застаўся валяцца абутак затрыманых. АМАП нават жанчын і дзяцей хапаў вельмі жорстка: за валасы, за вопратку цягнулі ў аўтобусы і міліцэйскія газэлі. Пад час акцыі затрымалі карэспандэнтку польскага радыё TOK FM Агнешку Ліхнэровіч. Цяпер яна знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку разам з усімі затрыманымі.

20.22 На Бангалоры сабралося каля 60 чалавек. Каля 15 з іх затрыманыя.

20.21 Затрыманні пачаліся і каля універмага "Беларусь". Там затрыманы журналіст "Радыё СВабода"

20.20 Затрыманы журналіст Еўрарадыё Андрэй Елісееў. Яму спрабуюць ламаць камеру і журналісцкае пасведчанне.

110706 Eleseev 2020S.mp3

20.18 На малінаўцы пачаліся затрыманні

20.18 Падчас разгону акцыі каля "Нацыяналкі" мужчыну стала кепска з сэрцам.

 

Фотарэпартаж з акцыі каля бібліятэкі глядзіце тут

СВЕТЛАГОРСК 20.17 
110706 Vladyslau Svetlagorsk 2056S.mp3

 

20.17 У Малінаўцы сітуацыя накаляецца. Міліцыянт заклікае разысціся, інакш будуць ужытыя спецсродкі. Да гандлёвага цэнтра Тытан падагналі аўтобусы. Павялічылася колькасць "ціхароў".

ГЛЫБОКАЕ 20.14 У цэнтр горада выйшла 7 чалавек. З іх затрымалі чацвярых.

Сярод затрыманых грамадзянка Чэхіі. Пасля праверкі дакументаў затрыманых пачалі адпускаць

20.13 Людзі, якія сабраліся каля лядовага палаца рушылі шэсцем у бок ст.м. Пушкінскай і нават дайшлі да Матусевіча. Цяпер шэсце рухаецца выпадковымі шляхамі. На Матусевіча людзі развярнуліся і ідуць назад у бок ст.м. Пушкінскай.

110706 Sjarzhuk Minsk 2013S.mp3

20.08 Каля гандлёвага цэнтра "Тытан" затрыманы Жэня Шапчыць. Усяго сабралася каля ста чалавек. На дадзены момант каля цэнтра некалькі дзясяткаў чалавек у цывільным, якія актыўна замінаюць працаваць журналістам. Пагражаюць у тым ліку і карэспандэнту Еўрарадыё Андрэю Елісееву. Ён забараніў здымаць відэа, а ў адказ на пасведчанне журналіста міліцыянь сказаў: "Мне пох..й". Ніхто ў далоні не пляскае. Па неправеранай інфармацыі, незадоўга да 20-й гадзіне жорстка затрымалі аднаго маладзёна. Нібыта яму зламалі руку.

20.06 На Палацы Чыгуначнікаў сабралася каля 70 чалавек. Людзі ў цывільным "напакавалі" адну газель і адзін аўтобус. Колькі дакладна затрымана, невядома.

110706 Maksim Minsk 2024S.mp3

БРЭСТ 20.05 Тое, што было ў Брэсце не апішаш, трэба слухаць

110706 Sergej Brest 2007S.mp3

19.59 Затрыманы фатограф Антон Матолька. Матолька: "Сяджу ў аўтобусе. Паводжу сябе карэктна".

 

19.57 Каля лядовага палаца на Прытыцкага затрымана каля 10 чалавек, паведамляюць відавочцы. Папярэдне тут расчысцілі паркоўку.

19.54 Ля універмага "Беларусь" супрацоўнікі міліцыі правяраюць у некаторых людзей дакументы. Сілавікі праверылі дакументы нават у мясцовага выпівохі, перадае Наста Манцэвіч.

110706 Mancevich 2032S.mp3

19.50 “На cт. метро "Фрунзенская" невядомыя затрымалі і сілком забралі ў бусік без нумароў, лідэра фан-руху ФК "Дынама" Мінск - Анатоля Хаменку (камент на сайт Нашай нівы).

МАЛАДЗЕЧНА 19.41 Затрымана больш за 20 чалавек. Усе яны цяпер знаходзяцца ў аўтазаку. Людзям не давалі збірацца групамі. Як толькі людзей станавілася больш іх адразу затрымлівалі людзі ў цывільным. 

Алеся: "Са мной у аўтазаку ня менш за 20 чалавек, калі нас затрымлівалі, сказалі, што побач адбыўся крадзёж і трэба даць сведчанні"

110706 Alrsja Maladziechna 1938 S.mp3

19.37 З прыступак Палаца спорту выгналі фотакарэспандэнтаў. Непадалёк стаяць тры міліцэйскія аўтобусы. Доступы да пляцоўкі каля палаца адкрытыя, турнікетаў няма. На падыходах стаяць людзі ў цывільным, якія папярэджваюць, каб па трое не збіраліся. У форме ходзяць толькі ППС і ДАІ, перадае Ругайн.

110706 Rugajn 1954S_0.mp3

БАБРУЙСК 19.33 У Бабруйску затрымана каля 22 чалавек, у тым ліку журналіст. Іх даставілі ў аддзяленне міліцыі нумар 2 на Горкага. Інкрымінуюць 23-і артыкул "правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства". У акцыі ўзялі ўдзел каля 50 чалавек. У горадзе ў гэты час ішоў дождж.

110706 Ales Babrujsk 1947S.mp3

 

Спіс затрыманых:

Сяржук Лацінскі
Андрэй Амялькевіч
Аляксей Смятана
Эдуард і Аляксандр Грынявецкія
Віктар Масаловіч
Віктар Качан
Кляксандр Леаненка
Максім Грышановіч
Аляксей Шумілаў

Астатнія прозьвішчы невядомыя

ПОЛАЦК 19.30 

110706 Sjargej Polack 1935 S.mp3

19.29 Супрацоўнікі ДАІ перакрылі рух ад Стэлы ў бок цэнтра, інфармуюць нашы слухачы.

Фота: Антон Матолька

19.27 На Кастрычніцкай затрыманы фотакор Вадзім Заміроўскі (Белгазета), піша Наша ніва.

БАБРУЙСК 19.26 У Бабруйску ўпершыню за час правядзення акцый затрымалі яе ўдзельнікаў. У рэдакцыю Еўрарадыё датэлефанаваўся малады чалавек, якім паведаміў, што затрыманыя, у тым ліку і ён, знаходзяцца ў міліцэйскім аўтобусе. Але слухач не паспеў сказаць, колькі чалавек затрымана. Сувязь з ім абарвалася.

19.15 Каля Макдональдса на Кастрычніцкай затрымалі толькі што 5 чалавек, перадае Наша ніва.

19.03 Па дарозе ад "Кастрычніцкай" да Палаца спорту  мінакоў здымаюць на відэакамеры.

18.57 На ўнівермагу "Беларусь" даішнікі спрабуюць "разагнаць" прыпаркаваныя машыны.

18.43 Людзі ў цывільным таксама заўважаныя калі гіпермаркета "Гіпа", гандлёвага цэнтра "Тытан", МТЗ, універмага "Беларусь", ПК Чыгуначнікаў.

18:35 Побач з Нацыянальнай бібліятэкай каля будоўлі схаваныя тры міліцэйскія мікрааўтобусы. Унутры іх знаходзяцца "людзі ў цывільным". Каля самой бібліятэкі ходзяць два міліцыянты, перадае Радыё "Свабода"

Між тым, карэспандэнт Еўрарадыё заўважыў у адным з аўтобусаў дзвюх дзяўчат (але незразумела, гэта затрыманыя ці сябры міліцыянтаў). На ўваходзе ў аўтобус стаяць міліцыянты.

18.31 На выхадах з метро "Кастрычніцкая" дзяжураць людзі ў цывільным, каля плошчы шмат міліцыі, але сама яна не перакрытая. Затое перакрытыя дзве паласы праспекта Незалежнасці, перадае карэспандэнт Еўрардыё Віталь Ругайн.

17.54  Маўклівая акцыя прайшла ў Маскве. Там таксама прыгналі аўтобусы з паліцыяй.

Больш фота ТУТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі