Са "спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў" прыбралі збор твораў Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч

Вінцэнт Дунін Марцінкевіч / прыжыццёвае фота

У "спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў" упершыню стала менш на адзін пункт, заўважылі праваабаронцы "Брэсцкай Вясны".

Гаворка ідзе пра двухтамовы зборнік твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Ён быў выдадзены ў 2007-2008 гадах у дзяржаўным выдавецтве "Мастацкая літаратура". У "экстрэмісцкі спіс" выданне трапіла паводле рашэння Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года.

Але цяпер у спісе напісана, што гэтае рашэнне адмененае прэзідыумам Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.

Гэта першы і пакуль што адзіны прыклад, калі нейкія выданні прызнаюцца "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Раней паводле заявы пракуратуры Мінска "экстрэмісцкімі матэрыяламі" былі прызнаныя прадмовы Язэпа Янушкевіча да збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якое выйшла ў серыі "Беларускі кнігазбор", а таксама некалькі твораў з гэтага зборніка — "Плывуць вятры" і "Гутарка старога дзеда". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі