11000 крымінальных спраў у Беларусі за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці"
У Беларусі з 9 жніўня 2020-га ад 1 ліпеня 2022 года было распачата 11 тысяч крымінальных спраў за "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". Такую лічбу, відаць, з гонарам называе Следчы камітэт. Яна ж сведчыць пра маштаб рэпрэсій у Беларусі супраць іншадумцаў.
"Спрацавалі нядрэнна, аднак неабходна разгледзець самым сур'ёзным чынам праблемныя пытанні і ўдасканальваць нашу дзейнасць, — кажа старшыня СК Дзмітрый Гара. — Расслабляцца недапушчальна".
На пасяджэнні калегіі ў цэнтральным апараце Следчага камітэта было прынята рашэнне "аб рэалізацыі комплексу мер па зніжэнні астатку крымінальных спраў аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці, забяспечыўшы прынцып няўхільнасці крымінальнай адказнасці да асоб, якія ўчынілі такія злачынствы".
Год таму на падобнай калегіі ў СК заявілі пра 4691 крымінальную справу, распачатую са жніўня 2020-га па масавых пратэстах. Менавіта на гэта былі кінуты "асноўныя высілкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.