15 сакавіка ў Беларусі чакаецца дождж з мокрым снегам

У Беларусь ідзе пацяпленне / БЕЛТА
У Беларусь ідзе пацяпленне / БЕЛТА

У сераду, 15 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — уначы дождж, удзень дождж з мокрым снегам. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль. Удзень будзе 3-9 цяпла, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +11.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі