16-гадовы юнак скончыў жыццё самагубствам праз нешчаслівае каханне

У Ляхавіцкім раёне засіліўся 16-гадовы юнак. Трагедыя адбылася ў вёсцы Русіновічы. Цела сына ўчора каля 5 гадзіны раніцы ў хляве нежылога дома знайшла яго маці. Жанчына шукала сына пасля таго, як ён не прыйшоў дадому начаваць, паведамляе БелаПАН. Юнак засіліўся рэмнем для штаноў. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай суіцыду магла стаць сварка з каханай дзяўчынай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі