16 снежня ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

16 снежня ў Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж

16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы будзе без істотных ападкаў. А ўдзень  на большай частцы Віцебскай і Гродзенскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі, прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Вецер будзе паўднёвы — уначы слабы, удзень умераны.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 5 марозу да 1 цяпла, удзень чакаецца -2...+3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі