18:14 У Баранавічах абрабавалі цяжарную жанчыну

Цяжарная жанчына з Баранавічаў стала ахвярай рабаўніка. Злачынца прыставіў да яе жывата нож і, пагражаючы забіць, запатрабаваў грошы. Як распавёў маёр міліцыі Сяргей Басалай, жанчына, баючыся за сваё жыццё і жыццё будучага дзіцяці, аддала рабаўніку усё, што было ў кашальку, а таксама мабільны тэлефон.

Прыйшоўшы да дому, яна адразу патэлефанавала ў міліцыю.

Прыкметы злачынцы, атрыманыя міліцыянтамі ад пацярпелай, паспрыялі таму, што праз некалькі дзён, затрымаўшы чалавека, які падобным чынам напаў на яшчэ адну жанчыну, праваахоўнікі высветлілі, што гэта і быў рабаўнік цяжарнай.

Ім аказаўся 29-гадовы жыхар ганцавіцкага раёна, які ўжо быў неаднаразова асуджаны. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі па некалькіх крымінальных артыкулах.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі