18:15 Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі наведае Канаду
Дэлегацыя дзелавых колаў
Беларусі 22 – 29 красавіка наведае Канаду. Узначаліць дэлегацыю старшыня
Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ўладзімір Баброў. Партнёрамі палаты ў
арганізацыі гэтага візіту выступілі Саюз экспарцёраў і вытворцаў у Манрэалі і
дзве фірмы з Таронта.
У склад дэлегацыі ўвойдуць
кіраўнікі 8 беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы Гомельскі лікёра-гарэлкавы
завод, ААТ "Белшына", Барысаўскі мясакамбінат, прадпрыемствы "Халадон",
"Белбуд" і іншыя.
Падчас візіту запланаванае
наведванне Манрэаля і Таронта, дзе беларусаў для правядзення перамоў наконт
магчымасці супрацоўніцтва чакаюць прадстаўнікі канадскіх фірм.