18:38 Лукашэнка можа ўзначаліць “Вялікую Расію”
Устаноўчы з'езд расійскай партыі, якую можа ўзначаліць Аляксандр Лукашэнка, запланаваны на 5 траўня 2007 года. “Lenta.Ru” паведамляе, што новая партыя атрымае назву “Вялікая Расія”.
Партыю ствараюць расійскія нацыяналісты на чале з дэпутатам Дзярждумы Андрэем Савельевым, паплечнікам аднаго з заснавальнікаў "Радзімы" Змітра Рагозіна. Яе платформа будзе нацыянал-патрыятычнай, на аснове маніфеста адраджэння Расіі, прынятага Кангрэсам рускіх суполак у 1996 годзе, і "Рускай праўды" - рэзалюцыі аргкамітэта "Рускага марша".
Юрысты, якія рыхтуюць дакументы для рэгістрацыі "Вялікай Расіі", даследуюць магчымасць прыцягнення да ўдзелу ў дзейнасці гэтай партыі ў той або іншай форме прэзідэнта Беларусі.
Па звестках “АФН”, перамовы з Аляксандрам Лукашэнка вядуцца ў цяперашні час. Аднак Павел Лёгкі, кіраўнік прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што "афіцыйна такой прапановы Аляксандр Рыгоравіч пакуль не атрымліваў”.
Згодна з беларускім заканадаўствам, Аляксандр Лукашэнка не можа быць чальцом ніводнай з айчынных партый, але наконт партый іншых краін ніякіх абмежаванняў не прадугледжана.