19:14 АБСЕ крытыкуе беларускі закон аб друку
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці раскрытыкаваў закон Беларусі аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі. Адпаведныя выказванні ўтрымліваюца ў дакладзе Харашці "Рэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі ў рэгіёне АБСЕ", прадстаўленым на афіцыйным сайце арганізацыі.
Харашці, у прыватнасці, крытыкуе патрабаванне артыкула 11 гэтага закона аб неабходнасці перарэгістрацыі прадпрыемстваў у выпадку змянення ўстаноўчых звестак або назвы выдання, а таксама ў выпадку прыняцця дзяржаўнымі органамі на працягу аднаго года двух рашэнняў аб спыненні дзеяння выдання.
"СМІ павінны не проста прадставіць змененыя звесткі для іх абнаўлення — ад іх патрабуецца паўтор усяго працэсу рэгістрацыі, які можа доўжыцца месяц, і на працягу гэтага часу яны не маюць права выходзіць з друку", — зазначаецца ў дакладзе.
Прыкладам адвольнага характару такой сістэмы, на думку Харашці, могуць служыць падзеі пасля выхаду ў чэрвені 2005 года прэзідэнцкага дэкрэта, які забараняе выкарыстоўваць слова "беларускі" з назвах неафіцыйных выданняў.
Тады многія незалежныя газеты вымушаны былі перарэгістравацца.
"Варта зазначыць, што гэтыя патрабаванні прывялі да перарэгістрацыі толькі недзяржаўных выданняў", — падкрэсліў прадстаўнік АБСЕ.
Харашці зазначыў, што наяўнасць адвольных патрабаванняў да рэгістрацыі і перарэгістрацыі ў любы момант можа пагражаць крытычна настроенным СМІ.
“Гэта пагроза становіцца асабліва сур'ёзнай у перыяд буйных грамадскіх падзей, такіх як усеагульныя выбары”, - лічыць эксперт.
У сваім дакладзе Харашці рэкамендуе адмяніць адвольную сістэму дазвольнай рэгістрацыі для друкаваных СМІ.