19:15 Заўтра ў Мінску адбудзецца афіцыйны масавы прабег раварыстаў
21 красавіка ў Мінску пройдзе масавы прабег раварыстаў, прысвечаны Першаму глабальнаму тыдню бяспекі дарожнага руху.
Прыняць удзел у акцыі можа кожны аматар катацца на ровары, каму па сілах праехаць у сярэднім тэмпе каля 50 кіламетраў. Стартуе прабег у 10.00 на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі. Фініш адбудзецца там жа, праз шэсць гадзін.
Калона адправіцца па маршруце Мінск - Курган Славы - спорткомплекс «Раўбічы» - Мінск. Суправаджаць прабег будуць супрацоўнікі дарожна-паставой службы, а таксама машына хуткай медыцынскай дапамогі.
Ад «Крытычнай масы», на якую час ад часу збіраюцца прыхільнікі руху на ровары па гарадскіх вуліцах, акцыя быдзе адрознівацца кароткачасовымі прыпынкамі для снедання «салдацкай кашай» і паказам ваеннай тэхнікі на пляцоўцы ля Кургана Славы.
У Раўбічах жа аматары ровараў стануць сведкамі паказальныага выступу юных інспектараў руху і спаборніцтваў па фігурным кіраванні роварам.
Паведамляюць «Белорусские новости»