19:33 Пяць базавых велічынь - сур'ёзны стымул не хварэць

З падрабязнасцямі - наш карэспандэнт Юрась Цвік:
"На Жабінскаўскім цукровым заводзе ўвялі практыку выплочваць адмысловую матэрыяльную дапамогу тым работнікам, якія за год ніводнага разу не былі на бальнічным. Даволі сур'ёзны стымул - пяць базавых велічынь, - аднак, выклікаў розгалас у асяродку саміх працаўнікоў.

Не сакрэт, што кіраўніцтва прадпрыемства ў сувязі з пагаршэннем адносін з Расіяй і зніжэннем паставак цукру за мяжу, вымушана зніжаць заробкі. Так, многія не атрымалі іх яшчэ за студзень.

Многія лічаць, што гэтыя грошы можна было б накіраваць тым, хто больш за іншых адчувае ў іх патрэбу.

Тым не менш, у прафкаме прадпрыемства сцвярджаюць, што будуць працягваць гэты эксперымент, сцвярджаючы, што здаровы лад жыцця станоўча ўплывае на псіхалагічны клімат і эканамічныя паказчыкі на прадпрыемстве".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі