20 гадоў: у цэнтры Мінска ўзгадалі зніклых палітыкаў
Пікет каля ГУМа / Еўрарадыё
У панядзелак вечарам 16 верасня побач з мінскім ГУМам сабраліся людзі, якія вырашылі нагадаць беларусам пра зніклых 20 гадоў таму палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.
Апазіцыянеры і блізкія зніклых мяркуюць, што іх выкралі па палітычных матывах, і падазраюць у крадзяжы прадстаўнікоў беларускіх улад.
Пікет прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова ў дэпутаты. У пікеце удзельнічала каля 15 чалавек.