Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка расказваў дзецям пра 1990-я і жнівень 2020-га

Выступае Дзмітрый Паўлічэнка

Выступае Дзмітрый Паўлічэнка / lepel-kraj.by

Старшыня савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў войскаў МУС "Честь", палкоўнік запасу Дзмітрый Паўлічэнка правёў сустрэчу з выхаванцамі дзіцячага аздараўленчага лагера "Бароўка" ў Лепельскім раёне. Раённая газета называе яго "героем". Што ж расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам фігурант заходніх "чорных спісаў"? У яго выступе было шмат прапаганды, аповед пра сваю колішнюю службу ў спецназе, пра створаны ў 1999-м САХР, камандзірам якога быў.

"Часы ж былі такія. У 90-я гады, як вядома адзначаўся рост злачыннасці, і змагацца з гэтым маглі толькі спецыяльна навучаныя хлопцы", — гаварыў дзецям Паўлічэнка. А пасля пачаў "успамінаць" пра жнівень 2020-га і "беспарадкі", якія "група экстрэмістаў" арганізавала ў Мінску. Пра тое, як ён і яго "ветэраны" дапамагалі сілавікам разганяць і затрымліваць людзей. Пры гэтым хапала выдумак: "Падзеі былі вельмі жорсткімі — падпальвалі супрацоўнікаў міліцыі, абстрэльвалі. Пасля высветлілася, што ў кожнага затрыманага пры сабе быў малаток, каска, бутэлькі з запальнай сумессю". Вось такая міфатворчасць.

Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка — былы камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС. Мяркуецца, што ён быў камандзірам "эскадрона смерці", які выкрадаў і забіваў беларускіх апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе.

Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка расказваў дзецям пра 1990-я і жнівень 2020-га
Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка расказваў дзецям пра 1990-я і жнівень 2020-га
Палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка расказваў дзецям пра 1990-я і жнівень 2020-га

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі