23 снежня зноў чакаюцца дажджы, месцамі — з мокрым снегам

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У пятніцу, 23 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам пройдуць ападкі, пераважна дождж, месцамі — з мокрым снегам. У асобных раёнах будзе згушчацца туман. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.

Тэрмометры на працягу сутак будуць паказваць ад 0 да +4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі