25 арганізатараў міграцыі праз беларускую мяжу затрымалі ў Еўрасаюзе

У Еўрасаюзе перакрылі канал нелегальнай міграцыі з Беларусі

У Еўрасаюзе перакрылі канал нелегальнай міграцыі з Беларусі / strazgraniczna.pl

Еўрапол перакрыў канал нелегальнай міграцыі праз беларускую мяжу ў ЕС. Падчас аперацыі былі затрыманыя 25 арганізатараў.

Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, аперацыя праводзілася ў некалькіх краінах — Польшчы, Вялікабрытаніі, Сербіі, Босніі, Аўстрыі і Германіі. 

У Тэрэспалі памежнікі арыштавалі грамадзяніна Ірака і чацвярых палякаў. Яны нелегальна перапраўлялі мігрантаў праз беларуска-польскую мяжу. Потым іх перавозілі пад Варшаву, а адтуль — у краіны Заходняй Еўропы.

Яшчэ аднаго падазраванага затрымалі затрымалі ў Бірмінгеме. На яго быў выдадзены "чырвоны ордар" Інтэрпала. 35-гадовага грамадзяніна Ірака падазраюць у нелегальнай перапраўцы мігрантаў з Егіпта, Сірыі і Афганістана праз Беларусь. Падчас расследавання яго адправяць у Польшчу.

25 арганізатараў міграцыі праз беларускую мяжу затрымалі ў Еўрасаюзе
У Еўрасаюзе перакрылі канал нелегальнай міграцыі з Беларусі / strazgraniczna.pl
25 арганізатараў міграцыі праз беларускую мяжу затрымалі ў Еўрасаюзе
У Еўрасаюзе перакрылі канал нелегальнай міграцыі з Беларусі / strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі