3 лістапада надвор'е ў Беларусі не зменіцца
Уначы на 3 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, а ўдзень яно будзе фарміравацца пад уплывам вільготнай няўстойлівай паветранай масы, што паступае з Балтыйскага мора. Што гэта азначае для простых людзей? Што надвор'е ў Беларусі прынцыпова не зменіцца.
Хіба што атмасферны ціск удзень будзе расці, паведамляе Белгідрамет.
Надвор'е чакаецца пераважна хмарным. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём у асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні, з пераходам на паўночна-заходні, слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны ад +1°С па паўночным усходзе да +8°С па поўдні краіны. У другой палове дня тэмпература павысіцца да +4..+10°С.
У Мінску будзе да +8°С, а бліжэй да вечара тэмпература апусціцца на 1-2 градусы Цэльсія.