4 траўня Расію можа чакаць дэфолт?
4 траўня Расію можа чакаць дэфолт, піша "Бі-Бі-Сі". Расійскі Мінфін упершыню не змог расплаціцца па еўрабондах у доларах, бо замежны банк адмовіўся іх праводзіць. Таму 4 красавіка заплацілі ў рублях (выплата склала 649,2 млн долараў у пераліку на рублі). Гэта першы падобны выпадак. Мінфін РФ чамусьці ўпэўнены, што абавязацельствы па аблігацыях "выкананы ў поўным аб'ёме". І падкрэслівае, што замежныя крэдыторы змогуць канвертаваць атрыманыя рублі ў тыя ж долары не раней, чым РФ атрымае доступ да раней яе замарожаных валютных рэзерваў.
Але як на гэта адрэагуюць замежныя крэдыторы?
Руская служба "Бі-Бі-Сі" піша, што наўрад ці яны палічаць абраны Мінфінам РФ варыянт аплаты выкананнем абавязацельстваў. А значыць, праз месяц мусіць наступіць дэфолт Расіі па суверэнным доўгу. Такой жа думкі прытрымліваюцца і іншыя выданні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.