54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай
54,5% беларусаў за саюз з Расіяй, 25% — за саюз з Еўропай. Яшчэ 20,5% апытаных не ведаюць, што адказаць, ці не вызначыліся з адказам на гэтае пытанне. Такія лічбы агучыў 28 верасня на Кангрэсе даследчыкаў Беларусі кіраўнік "Беларускай аналітычнай майстэрні" Андрэй Вардамацкі.
Звесткі сапраўдныя на жнівень 2019 года. Калі разглядаць пытанне ў дынаміцы, бачна, што колькасць прыхільнікаў інтэграцыі з Расіяй паступовя змяншаецца — за год іх стала меней амаль на 9 працэнтных пунктаў. Колькасць прыхільнікаў еўрапейскага шляху для Беларусі вагаецца паміж 20% і 25%. А вось тых, хто вагаецца, апошнім часам стала больш.
Каб атрымаць гэтыя дадзеныя, была апытаная 1 тысяча чалавек.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі праходзіць у Вільні з 27 па 29 верасня 2019 года. Мерапрыемства сабрала каля 600 удзельнікаў. Андрэй Вардамацкі прадставіў на ім даследаванне "Расійскія каштоўнасці або еўрапейскія даброты".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.