6 лістапада ў Мінску перакрыюць праспект Пераможцаў і вуліцу Арлоўскую
У пятніцу, 6 лістапада, у Мінску часова перакрыюць праспект Пераможцаў і вуліцу Арлоўскую. Гэта звязана з правядзеннем мерапрыемстваў у раёне Палаца Незалежнасці, дзе пройдзе інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, што гэта адбудзецца з 12.50 да 13.25. З-за гэтага ўнесеныя змены ў маршруты грамадскага транспарту, інфармуе БЕЛТА. Падрабязна пра гэта гл. тут.
Як паведамляла Еўрарадыё, цырымонія ўступлення на пасаду прэзідэнта Беларусі адбудзецца ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Жывая трансляцыя запланаваная на нацыянальных тэлеканалах, пачатак у 11.50.
Фота: БЕЛТА