9 лістапада ў Беларусь прыедзе місія МВФ

9 лістапада ў Беларусь прыедзе місія МВФ

9 лістапада ў Беларусь прыедзе місія Міжнароднага валютнага фонда. Ачоліць дэлегацыю Пітэр Долман, інфармуе "Интерфакс-Запад". Місія МВФ будзе знаходзіцца ў нашай краіне на працягу дзесяці дзён.

Як вядома, улады Беларусі спадзяюцца атрымаць ад МВФ чарговы крэдыт — 3 млрд долараў. Аднак фонд чакае структурных рэформаў у беларускай эканоміцы, і толькі пасля гэтага можна было б весці гаворку пра крэдытаванне. У ліпені 2015-га Мінск наведала місія МВФ на чале з Дэвідам Хофманам. Была дасягнутая дамоўленасць пра працяг дыялогу па пытаннях, якія беларускаму боку трэба дапрацаваць, каб забяспечыць падрыхтоўку новай крэдытнай праграмы.

У верасні падчас знаходжання ў Нью-Ёрку на саміце ААН Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з кіраўніцай МВФ Крысцін Лагард.

Фота: nv-online.info і сайт А. Лукашэнкі

9 лістапада ў Беларусь прыедзе місія МВФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі