Абітурыенты ВНУ будуць зноў здаваць два ЦЭ і адно ЦТ
Абітурыенты, архіўнае фота
Пры паступленні ў ВНУ абітурыенты будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены і адно цэнтралізаванае тэставанне. Такую формулу прапанавалі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 21 верасня.
Менавіта так адбывалася ўступная кампанія і сёлета.
"Што датычыць вынікаў атэстацыі за сярэднюю школу і паступлення ў ВНУ. Два ЦЭ плюс адзін у выглядзе ЦТ — мы пакуль на гэтым спыняемся і даводзім людзям, каб яны ведалі, што на перспектыву мы будзем ісці гэтым шляхам. Для людзей гэта важна", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прапанаваў зрабіць вусныя іспыты па некаторых гуманітарных прадметах пры паступленні ў ВНУ.
Генпракурор Андрэй Швед на нарадзе крытыкаваў школьныя падручнікі і заявіў, што яны кепска адаптаваныя для сярэдняй школы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.