Адкрыты ліст Валерыя Цапкалы да кіраўнікоў замежных дзяржаў ТЭКСТ

Адкрыты ліст Валерыя Цапкалы да кіраўнікоў замежных дзяржаў ТЭКСТ

Незарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі палітык Валерый Цапкала звярнуўся з адкрытым лістом да прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў 32 краін. У спісе яго адрасатаў ёсць кіраўнікі ЗША, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі ды Украіны.

Еўрарадыё атрымала тэкст дакумента і публікуе яго ў нязменным выглядзе.

Адкрыты ліст да кіраўніка дзяржавы або ўраду і народу

Паважаны спадар прэзiдэнт/прэм’ер-мiнiстр,

Паважаныя грамадзяне!

Вось ужо 26 гадоў у Беларусі кіруе адзін чалавек, які стварыў у краіне аўтарытарны рэжым, у якім не выконваюцца асноўныя каштоўнасці дэмакратычнага грамадства: змяняльнасць улады, свабода слова і волевыяўлення, асноўныя свабоды чалавека. У дадзены момант улады ў Беларусі актыўна перашкаджаюць правядзенню свабодных і сумленных выбараў прэзідэнта, а таксама аказваюць сілавы ціск на ўсіх, хто жадае справядлівасці і празрыстасці выбарчага працэсу. Для гэтага яны выкарыстоўваюць метады запалохвання і жорсткую сілу.

Наш нацыянальны гімн пачынаецца словамі: "Мы, беларусы, мірныя людзі".  Менавіта ў гэты момант беларускія ўлады актыўна падрываюць свабоду і справядлівасць будучых выбараў прэзідэнта і гвалтоўна душаць тых, хто хоча мець сумленны і празрысты выбарчы працэс. Яны кіруюць з дапамогай запалохвання і грубай сілы.

Звяртаюся да Вас, спадар прэзiдэнт/прэм’ер-мiнiстр, як да кіраўніка дэмакратычнай дзяржавы і да Вашых суайчыннiкаӯ, якiя жывуць ва ўмовах дэмакратычных свабодаў, з просьбай падтрымаць правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і звярнуць увагу ўсёй вашай грамадскасці на праводзімую беларускім рэжымам антынародную палітыку.

Таксама, ад ўсяго Беларускага народа прашу аказаць садзейнічанне ў арганізацыі міжнароднага назірання за выбарамі і падліку галасоў, забеспячэнні празрыстасці гэтага працэсу для грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Вашай свабоднай краіны.

Нашы народы месцамi аб'ядноўвае культурна-гістарычная спадчына і цесныя роднасныя сувязі. Мы аднолькава разумеем ідэi дэмакратыі і свабоды.
 

Нашыя мэты:

— Стварыць поўную празрыстасць выбарчай кампаніі ў Беларусі і перашкодзіць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ці маніпуляцыям з імі.

— Садзейнiчаць абранню адзінага кандыдата Святланы Ціханоўскай у якасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Вызваліць з турмаў усіх палітвязняў, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы і яе мужа Сяргея Ціханоўскага.

— Правесці новыя сумленныя і свабодныя прэзідэнцкія выбары ў тэрмін ад 3 да 6 месяцаў з моманту 9 жніўня 2020 г. з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў, у тым ліку і тых, хто быў злачынна адхілены дзеючай уладай ад выбарчага працэсу.

Галасы і будучыня беларусаў вельмі важныя!

Дзякуй!

З павагай і верай у агульныя чалавечыя каштоўнасці,

Валерый Цапкала

 

Былы першы намеснік міністра замежных спраў і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША і Мексіцы.

Заснавальнік Парку Высокіх Тэхналогій.

Удзельнік кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі