Сям'я Цапкалаў легалізавалася ў Албаніі — НН

Валерый Цапкала

Валерый Цапкала

Палітуцякач Валерый Цапкала з сям'ёй перабраўся ў Албанію, дзе кансультуе мясцовы Парк высокіх тэхналогій. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша "Наша Ніва".

Раней сям'я жыла ў Грэцыі, дзе Вераніка Цапкала працавала ў кампаніі па стварэнні штучнага  інтэлекту. Жанчына прызнавалася, што гэта была адзіная прычына іх пераезду: паводле ўмоваў працы яна мусіла фізічна знаходзіцца ў краіне.

Цяпер Цапкалы легалізаваліся ў Албаніі. Там ствараюць праект TEDA Tirana на 5—7 тысяч працоўных месцаў. Асноўны кірунак — IT-індустрыя, у тым ліку дата-цэнтры, штучны інтэлект і тэхналагічны сектар. Валерыя Цапкалу паклікалі кансультантам.

У Беларусі Цапкала быў дырэктарам Парка высокіх тэхналогій у 2005-2017 гадах. У 2020-м ён вылучаўся на пасаду прэзідэнта. Але Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў яго, забракаваўшы вялікую колькасць сабраных подпісаў. Пасля гэтага яго жонка вераніка ўвайшла ў аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай.

Сям'я Цапкалаў эмігравала з Беларусі ўлетку 2020-га. Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў. Іх нерухомасць арыштавалі. Кватэру ўжо прадалі, а тры спробы прадаць катэдж праваліліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.