Адлічаным студэнтам з БДМУ ставяць дзве ўмовы аднаўлення

Адлічаным студэнтам з БДМУ ставяць дзве ўмовы аднаўлення

Адлічаным студэнтам з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ставяць дзве ўмовы аднаўлення. Першая — за іх нехта з ВНУ (студэнт, выкладчык, работнік адміністрацыі) павінен паручыцца, другая — няўдзел у палітычных акцыях. Пра гэта TUT.by распавяла былая першакурсніца.

Пра тое, што адлічаныя за ўдзел у пратэстных акцыях студэнты з БДМУ атрымалі SMS, дзе ім прапанавалі прыйсці ва ўніверсітэт "для вырашэння пытання аб аднаўленні", стала вядома 17 лістапада. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з ВНУ краіны было "выкінута" каля 300 чалавек, а сярод іх ёсць "вельмі здольныя людзі". Ён даручыў выпрацаваць механізм іх вяртання на вучобу "пад гарантыі". Аднак высветлілася, што студэнты мусяць заявіць пра сваю палітычную лаяльнасць уладам. З гэтым не ўсе пагадзіліся.

Колькі студэнтаў было адлічана з БДМУ за "палітыку", дакладна невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі