Адвакат: я ўпэўнены ў невінаватасці Андрэевай і Чульцовай
Адвакат Сяргей Зікрацкі запрасіў людзей прыйсці падтрымаць журналістак "Белсата" Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) і Дар'ю Чульцову. Ён перакананы ў іх невінаватасці.
"Пасля азнаямлення з усімі матэрыяламі справы я абсалютна ўпэўнены, што Catarina Andreeva і Darja Chulcova невінаватыя. І мы маем намер даказаць гэта ў судзе.
Суд піша мне, што яўка абавязковая. Упэўнены, гэта датычыць не толькі мяне. Прыходзьце падтрымаць Дар'ю і Кацярыну", — напісаў Зікрацкі ў Фэйсбуку.
Суд над журналісткамі пачнецца 9 лютага ў 10:05. Працэс пройдзе ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (вуліца Дуніна-Марцінкевіча, 1А, кабінет 140). Весці працэс будзе суддзя Наталля Бугук.
Андрэеву і Чульцову затрымалі падчас стрыму з "Плошчы Перамен" 15 лістапада. З таго часу дзяўчаты знаходзяцца за кратамі. Адвакат абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб стрым быў паказаны падчас судовага працэсу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.