Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Раманам Пратасевічам
27 траўня Раман Пратасевіч упершыню пасля затрымання пабачыўся са сваёй адвакаткай Інэсай Аленскай.
У каментары інфармагенцтву БелаПАН яна расказала, што ў Пратасевіча "ўсё добра, ён бадзёры, пазітыўны і вясёлы, хвалявацца няма чаго".
Адвакатка дала падпіску аб неразгалошванні, таму не змагла сказаць, ні дзе менавіта знаходзіцца Пратасевіч, ні ў якім ён статусе.
Блогера і журналіста Рамана Пратасевіча, абвешчанага ў вышук, затрымалі 23 траўня пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску. У Беларусі яго вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да тэрарызму. Праваабаронцы прызналі Пратасевіча палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.