Аліеў прывёз Лукашэнку ў Нагорны Карабах

Ільхам Аліеў вырашыў паказаць Аляксандру Лукашэнку Нагорны Карабах / president.az
Ільхам Аліеў вырашыў паказаць Аляксандру Лукашэнку Нагорны Карабах, які адносна нядаўна перайшоў пад кантроль азербайджанскіх уладаў. Прэзідэнт Азербайджана паказаў, як аднаўляецца горад Фізулі. У яго Лукашэнка прыляцеў на самалёце. Там яго ўжо чакаў Аліеў.
Падчас сустрэчы ў Баку з Аліевым Лукашэнка выказаў жаданне паўдзельнічаць у аднаўленні Нагорнага Карабаха. Прапанаваў будаваць аграгарадкі, і ў Беларусі распрацуюць іх тыпавы праект для Азербайджана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.