Аляксандр Глеб расказаў, у чым яму перашкодзіў каранавірус
Былы гулец БАТЭ, "Барселоны" і лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб расказаў, як каранавірус перашкодзіў яго планам.
"Калі б не гэты каранавірус, напэўна, стараўся б пайсці на трэнерскія курсы, неяк больш развівацца і вучыцца. Але цяпер я больш часу надаю сям'і, з-за гэтага, вядома, больш застаюся дома, імкнуся не выходзіць без вострай неабходнасці", — перадае словы спартоўца footballua.tv.
Глеб кажа, што ў футбол ён нагуляўся і па матчах не сумуе. Але яму хацелася б застацца ў гэтым відзе спорту і дапамагаць развівацца беларускаму футболу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.