Аляксей Арастовіч патлумачыў, чаму расіяне так імкнуцца ў Чарнабаеўку
Расійскія войскі вымушаныя ісці пад украінскі агонь у Чарнабаеўцы. Пра гэта ў тэлеэфіры заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
У Чарнабаеўцы ўкраінскія вайскоўцы ўжо восем разоў знішчалі авіяўдарамі ваенную тэхніку і асабісты склад расіян. Расіяне выкарыстоўваюць аэрадром каля гэтага пасёлка ў Херсонскай вобласці як камандны пункт і месца збору самалётаў і верталётаў. Чарнабаеўка стала ўжо інтэрнэт-мемам.
Па словах Арастовіча, на аэрадроме ў Чарнабаеўцы расіяне назапашваюць верталётную групоўку.
"А верталёт толькі ў кіно можа садзіцца дзе хочаш, лётаць дзе хочаш. Патрэбна верталётная тапаграфічная прывязка і аэрадромнае забеспячэнне, таму яны вымушаныя выбіраць аэрадром", — перадае УНІАН яго словы.
Расійскія войскі не могуць не выкарыстоўваць аэрадром у Чарнабаеўцы. "Там склаўся такі вузел, і на гэты вузел прылятаюць і яшчэ будуць прылятаць", — кажа Арастовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.