Амаль 3 тысячы беларусаў папрасілі сёлета палітычнага прытулку ў Польшчы

Варшава, ілюстрацыйнае фота

Варшава, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

За дзевяць месяцаў 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 2 900 грамадзян Беларусі. Пра гэта піша Rzeczpospolita са спасылкай на прэс-сакратара ўпраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка. Ён расказаў выданню, што колькасць замежнікаў, якія звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы, расце, адпаведна паўстала пытанне аб павелічэнні сродкаў на іх утрыманне. Польскі ўрад знайшоў грошы, вылучыў са спецыяльнага рэзерву ўпраўлення па справах замежнікаў.

Усяго да 1 кастрычніка атрымалі 12 300 заяў ад замежнікаў, якія прасілі аб абароне. Гэта значна больш, чым у папярэднія гады. За ўвесь мінулы год было атрымана 9,5 тысяч заявак, а ў 2021 годзе – 7,7 тысяч. Беларусы па колькасці аформленых у гэтым годзе заяў займаюць другое месца. На першым — грамадзяне Украіны (4 500), на трэцім — расіяне (800). Затым ідуць уцекачы з Самалі і Эрытрэі (па 500 заявак).

Нагадаем, летась грамадзяне Беларусі таксама атрымалі больш за 280 тысяч першых дазволаў на пражыванне ў краінах ЕС. Больш атрымалі толькі ўкраінцы — ім выдалі больш за 307 тысяч першых ВНЖ. І большасць беларусаў — больш за 255,5 тысячы — аселі ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі