Амерыканка напісала дэтэктыў пра Беларусь і Свіслацкага Душыцеля
Першыя асобнікі кнігі Кэтлін Кент / facebook.com/kathleenkentbooks
Амерыканская пісьменніца Кэтлін Кент напісала дэтэктыў "Чорны Воўк". У кнізе распавядаецца пра шпіёнку ЦРУ, а дзеянне адбываецца ў Мінску ў 1990 годзе, піша belmir.by. Выданне пачнуць прадаваць 14 лютага.
Паводле сюжэту агентка ЦРУ пад прыкрыццём Мелвіна Данліві прыязджае ў 1990 годзе ў Мінск. Яна павінная спыніць уцечку ядзернай зброі з СССР, які распадаецца, на Сярэдні Усход.
Раптам на вуліцах Мінска пачынаюць знікаць жанчыны. Аказваецца, у горадзе дзейнічае маньяк, якога празвалі Свіслацкім Душыцелем.
Сама ж Данліві трапляе ў поле зроку кіраўніка КДБ, які мае мянушку "Чорны Воўк".
Кэтлін Кент кажа, што падчас напісання дэтэктыва яна абапіралася на свае ўспаміны ад часоў працы ў Беларусі і Казахстане на пачатку 1990-х. Тады яна прыязжэала ў якасці грамадзянскага падрадчыка для Мінабароны ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.