Ападкі ў пятніцу чакаюцца пераважна па ўсходзе Беларусі
Снег, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 29 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Як і напярэдадні, уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4. Удзень чакаецца ад 1 градуса марозу па паўночным усходзе да 7 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.