Аргенціна прайграла Францыі і вылецела з 1/8 фіналу чэмпіяната свету
Аргенціна прайграла Францыі і пакідае чэмпіянат свету па футболе. Матч 1/8 фіналу прайшоў сёння, 30 чэрвеня ў расійскай Казані. Першы тайм сапернікі скончылі з лікам 1:1 — адзначыліся Антуан Грызман у французаў і Анхель Дзі Марыя ў аргенцінцаў.
У другім тайме галы пачалі сыпацца адзін за адным. Спачатку гулец паўднёваамерыканскай каманды Габрыэль Меркада вывеў суайчыннікаў наперад, але неўзабаве французы забілі ажно тры галы запар — адзначыліся Бенжамен Павар і Кіліян Мбапе, які аформіў дубль. Пад канец гульні Серхіё Агуэра паспрабаваў уратаваць аргенцінцаў ад паразы, але часу адыграцца ўжо не засталося. Вынік — 4:3.