Арыштаваны разліковы рахунак аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва”

Арыштаваны разліковы рахунак аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва”

Арыштаваны разліковы рахунак Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”. Пра гэта ў Facebook напісаў яго старшыня Анатоль Шумчанка. Арышт на рахунак наклаў Следчы камітэт. Шумчанка піша, што яго пастанова без нумару, прынятая яшчэ 14 ліпеня.

“Перспектыва” — грамадская арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў беларускіх прадпрымальнікаў. Яна існуе з пачатку 2000-х гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі