Асудзілі медыкаў, якія выкінулі 92 тысячы вакцын ад COVID-19 і грыпу

Вакцынацыя (ілюстрацыйнае фота)

Вакцынацыя (ілюстрацыйнае фота) / АГН "Масква"

7 сакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес прысуды медыкам, якія ў 2021-2023 гадах выкінулі 92 тысячы вакцын ад COVID-19 і грыпу. Агучаныя вердыкты не звязаныя з адбываннем пакарання ў калоніі — то бок, яны мягчэйшыя, чым у шматлікіх выпадках, калі грамадзянаў Беларусі судзяць за каментары і нават лайкі ў сацсетках.

Загадчыца аддзялення прафілактыкі адной з гарадскіх паліклінік і старэйшая медсястра таго ж аддзялення пакараныя пяццю гадамі "хатняй хіміі", а медсястры прышчэпачнага кабінета прысудзілі чатыры гады. Акрамя гэтага, жанчыны павінны кампенсаваць матэрыяльную шкоду на карысць Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Пра гэтае здарэнне стала вядома ў лістападзе 2023 года. Супрацоўніцы паліклінікі, адказныя за арганізацыю і правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19 і грыпу завышалі звесткі пра зробленыя прышчэпкі. Ім дапамагала медсястра — яна знішчала вакцыны ў той колькасці, якую запісвалі ў кнігах уліку.

У выніку ў сметніцу трапілі больш за 92 тысяч доз вакцын коштам каля 2,7 мільёна рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі