Атэстаты і дыпломы новага ўзору напісаныя на трасянцы
Атэстаты на трасянцы — гэта цяпер норма?
Беларускія атэстаты і дыпломы новага ўзору напісаныя на трасянцы. Ва ўсіх дакументах аб адукацыі — слова "фамілія" замест слова "прозвішча". А яно ў беларускай мове не ўжываецца ў кантэксце называння асобы.
Слова "фамілія" ўжываецца, але калі ідзе гаворка пра род, шэраг пакаленняў з адным прозвішчам. Слоўнік дае прыклад: "Фамільны дом Міцкевічаў". Калі ж мы дадаем сямейнае найменне да ўласнага імя, мы называем гэта прозвішчам.
Бланкі памянялі са жніўня 2022. Усе ўзоры дакументаў сабраныя ў Пастанове Саўміна №274. Цікава, якая адзнака па беларускай мове была ў атэстатах чыноўнікаў з Мінадукацыі? І якая "фамілія" ў таго з іх, хто рапрацоўваў гэтыя бланкі?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.