Айцішніца, якую асудзілі за данаты, ехала з даведкай ад КДБ аб кампенсацыі

Наталля Левая

Наталля Левая / фота з яе старонкі "Вконтакте"

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над айцішніцай і 2D-ілюстратаркай Наталляй Левай. Як расказвала Еўрарадыё, яе за данаты асудзілі на 6 гадоў калоніі і прызначылі штраф 40 тысяч рублёў.

Як даведалася "Наша Ніва", 38-гадовая айцішніца працавала ў кампаніі Playtika у Польшчы. У снежні 2023-га яна звольнілася і вырашыла вярнуцца на радзіму. Калегі яе адгаворвалі, аднак жанчына сказала, што моцна сумуе па радзіме. Яна паведаміла, што ўжо аплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і мае пра гэта даведку ад КДБ.

На мяджы Наталлю затрымалі. Звесткі пра данаты маглі знайсці ў яе банкаўскай праграме, асабістых перапісках, праграме для куплі крыптавалютаў, фота ці памяці тэлефона. Магчыма, гэта былі не тыя данаты, якія яна "кампенсавала" КДБ, выказвае меркаванне "Наша Ніва".

У выніку ёй прысудзілі вялікі тэрмін зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі