Ілюстратарку з Брэста асудзілі на 6 гадоў калоніі за данаты
Наталля Левая
Ілюстратарку з Брэста Наталлю Левую асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму за данаты. Таксама яе аштрафалі на 1000 базавых велічыняў (40 тысяч рублёў), паведамляюць праваабаронцы.
Справу Левай разглядаў Брэсцкі абласны суд (суддзя — Мікалай Сянько). Ён прызнаў 38-гадовую жанчыну вінаватай у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці". Сцвярджаецца, што ў 2021-2022 гадах яна перавяла прадстаўнікам "экстрэмісцкіх фармаванняў" (называецца толькі полк Каліноўскага) грошы і крыптавалюту (на агульную суму 4400 рублёў).
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.