Барда Змітра Сідаровіча знайшлі мёртвым
Цела музыкі знайшлі сваякі ў яго кватэры.
“Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаванні. У яго быў канцэрт, але ён не з'явіўся на яго, — расказвае сябра памерлага прадпрымальнік Алесь Суша. — Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Нібыта гэта забойства, ён ляжаў у лужыне крыві. Цяпер там аператыўнікі, спрабуюць высветліць, што здарылася”.
Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965-м у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт “Камелот”. Выпусціў кнігу вершаў “Тры жалуды”. Аўтар-складальнік даведніка “Вялікія музыкі ХХ стагоддзя”. Акрамя бардаўскай песні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме “Вір” гурту “Стары Ольса”.
У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі “Стары Ольса” і “Contredanse” запісаў зборны альбом “Вір” (выйшаў у 2001).
Тэлефоны Следчага камітэта пакуль не адказваюць, піша “Наша Ніва”.
Фота: vialejka.info