Басанож па Мінску: у горадзе створаць экасцежку

“Басаногую сцежку” пракладуць у лесапарку “Сцяпянка”, яна расцягнецца на 830 метраў / pixabay
“Басаногую сцежку” пракладуць у лесапарку “Сцяпянка”, яна расцягнецца на 830 метраў / pixabay

Экасцежку для шпацыраў басанож створаць у Мінску да верасня, цытуе агенцтва “Мінск Навіны” намесніка часткі адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзіміра Лебедзя.

Сцежку пракладуць у лесапарку Сцяпянка. Прагуляцца басанож змогуць і людзі, у якіх праблемы са зрокам — маршрут абсталююць адмысловымі пярыламі.

Экасцежку назавуць “Лясное царства”, яна будзе праходзіць у раёне вул. Геалагічнай — пер. Солтыса. Даўжыня басаногага маршруту — 830 метраў.

Адкрыць “Лясное царства” плануюць толькі да Дня горада, то бок, да верасня. А калі вельмі захацелася разуцца проста зараз, едзьце ў "Сілічы". Там экасцежка для такіх шпацыраў ужо адкрыта, піша Holiday.by. Басанож па ёй можна прайсці 360 метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі