БАТЭ мінімальна прайграў пражскай "Славіі" — 0:1 (відэа гола)
Барысаўскі БАТЭ прайграў пражскай "Славіі" ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Сустрэча праходзіла ў Празе і скончылася з мінімальнай перавагай чэмпіёна Чэхіі — 1:0.
Адзіны ў гульні гол чэхі забілі на 20-й хвіліне з пенальці. Яўген Яблонскі быў выдалены за фол у сваёй штрафной, і Мілан Шкода рэалізаваў пенальці:
Славия - БАТЭ - 1:0. Еще и красная Яблонскому:( #slabate pic.twitter.com/mENivhIaGW
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 25, 2017
Пасля гэтага БАТЭ закрыўся ў абароне. Гэтая тактыка дала плён — барысаўчане больш не прапусцілі. Што праўда, "Славія" атакавала не тое, каб вельмі ўпарта. Але пару разоў штангі ратавалі беларусаў, калі галкіпер БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі ўжо не мог нічога зрабіць.
Матч у адказ, падчас якога высветліцца, які клуб з пары БАТЭ — "Славія" пройдзе ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, а які згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы, адбудзецца праз тыдзень на "Барысаў-Арэне".