БАТЭ не здолеў забіць "Шахцёру", але зноў адарваўся ад мінскага "Дынама"

Барысаўскі БАТЭ прымаў салігорскі "Шахцёр" і згуляў унічыю 0:0. Усе спробы гаспадароў поля "прабіць" абарону гасцей былі няўдалымі. А на 90-й хвіліне Крывец патрапіў у штангу... На "Барысаў-Арэне" прысутнічалі больш за 7 тысяч гледачоў.



У іншым матчы "Мінск" атрымаў валявую перамогу ў гасцях над брэсцкім "Дынама" — 3:2. Куцэнка забіў пераможны мяч на 86-й хвіліне з пенальці.



Нагадаем, яшчэ чатыры матчы прайшлі напярэдадні. У чэмпіянаце адзінаасобным лідарам зноў стаў БАТЭ, у якога 27 ачкоў, у мінскіх дынамаўцаў на ачко менш.



Матчы наступнага тура пройдуць 15 і 16 чэрвеня. БАТЭ згуляе ў гасцях з "Мінскам", а мінскае "Дынама" чакае паездка ў госці да гродзенскага "Нёмана".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі