БАТЭ саступіў брэсцкаму “Дынама” ў матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі

 БАТЭ саступіў брэсцкаму “Дынама” ў матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі

Барысаўскі БАТЭ саступіў брэсцкаму “Дынама” ў матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 14 красавіка каманды сустракаліся на “Барысаў-Арэне”. Адзіны і пераможны гол на 48-й хвіліне забіў Павел Няхайчык — лік 0:1 захаваўся да канца сустрэчы.

Сёння таксама гуляюць “Іслач” і “Нёман”, “Віцебск” — “Тарпеда” (Мінск), “Дынама” (Мінск) — “Гарадзея”.

Папярэднія матчы 3-га тура скончыліся з такімі вынікамі: “Дняпро” — “Славія” — 1:2, “Гомель” — “Энергетык-БДУ” — 3:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Мінск” — 1:1.

Скончыцца тур 15 красавіка матчам “Шахцёр” — “Слуцк”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі