БАТЭ ўмацаваў лідэрскія пазіцыі, мінскае "Дынама" выйшла на другое месца

У нядзелю адбыліся матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі перамог аднаго з аўтсайдэраў - мінскі "Лакаматыў" - з лікам 1:0. Адзіны гол на 45-й хвіліне забіў Віталь Радзівонаў. МТЗ-РІПА не ўтрымаў нічыйны лік у гасцявым матчы з салігорскім "Шахцёрам" і прайграў - 1:2. У выніку на другое месца выйшлі мінскія дынамаўцы, якія выйгралі ў "Смаргоні" з мінімальным лікам 1:0. У БАТЭ цяпер 56 ачкоў пасля 24 матчаў, у мінскага "Дынама" і МТЗ-РІПА па 50 ачкоў пасля 26 гульняў.

У астатніх матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Гомель" - "Савіт" - 1:0, "Нафтан" - "Дынама" (Брэст) - 0:0, "Днепр" - "Тарпеда" - 2:1, "Граніт" - "Віцебск" - 1:4, "Нёман" (Гродна) - "Дарыда" - 2:1. Адзначым, што ў апошнім матчы гродзенцы забілі два мячы ўжо ў даданы арбітрам час. Двойчы вызначыўся Дзмітрый Кавалёнак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі