БАТЭ выйграў у гасцях у "Карабаха" — 1:0

БАТЭ выйграў у гасцях у "Карабаха" — 1:0

7 жніўня ў Баку адбыўся матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Азербайджанскі "Карабах" прымаў у сябе дома барысаўскі клуб БАТЭ. 

Гульня скончылася перамогай гасцей з лікам 1:0. Адзіны гол на 36-й хвіліне сустрэчы забіў Станіслаў Драгун з падачы Мікалая Сігневіча

Матч у адказ пройдзе на "Барысаў-Арэне" праз тыдзень. 

Калі БАТЭ па выніках дзвюх сустрэчаў пераможа, то ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў яго чакае сустрэча з галандзскім ПСВ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі