"МанСіці" пазмагаецца з "Рэалам" за выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Лёсаванне прайшло ў швейцарскім Ньёне

Лёсаванне прайшло ў швейцарскім Ньёне / Reuters

31 студзеня ў Ньёне прайшло лёсаванне стыкавых матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У іх сустрэнуцца каманды, якія на агульным этапе занялі 9-24 месцы.

За выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў "МанСіці" пазмагаецца з мадрыдскім "Рэалам". Іншыя пары наступныя:

"Бруге" — "Аталанта",

"Ювентус" — ПСВ,

"Брэст" — ПСЖ,

"Спортынг" — "Барусія",

"Селтык" — "Баварыя",

"Феенорд" — "Мілан",

"Манака" — "Бенфіка".

Першыя матчы пройдуць 11-12 лютага, другія — 18-19 лютага.

Наўпрост у 1/8 фіналу выйшлі "Ліверпуль", "Барселона", "Арсенал", "Інтэр", "Атлетыка", "Баер", "Ліль" і "Астан Віла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі