Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Матч "Астан Віла" — "Селтык" / Reuters
У футбольнай Лізе чэмпіёнаў вызначыліся ўсе ўдзельнікі стадыі плэй-оф.
Пасля асноўнага раўнда восем з 36 камандаў адразу выйшлі ў 1/8 фіналу. Найперш гарантавалі сабе месцы ў гэтай стадыі спаборніцтваў "Ліверпуль" і "Барселона". 29 студзеня да іх далучыліся "Арсенал", "Інтэр", "Атлетыка", "Баер", "Ліль" і "Астан Віла".
Сярод клубаў, якія занялі месцы з 9-га па 24-е, яшчэ восем удзельнікаў 1/8 фіналу вызначацца ў стыкавых матчах. Гэта "Аталанта", "Барусія", "Рэал", "Баварыя", "Мілан", ПСВ, ПСЖ, "Бенфіка", "Манака", "Брэст", "Фееноорд", "Ювентус", "Селтык", "Манчэстэр Сіці", "Спортынг", "Бруге".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.