Блогерку Бэлу вывезлі ў Арменію бізнэс-джэтам Віктара Лукашэнкі

Блогерка Бэла ў аэрапорце Ерэвана / скрыншот відэа
24 лютага з Мінска ў Ерэван вылецеў урадавы бізнес-Дджэт з бартавым нумарам EW-301PJ. На яго борце была затрыманая ў Беларусі армянская блогерка Бэла (Роза Бабаханян).
Гэты бізнес-джэт выкарыстоўваюць высокапастаўленыя чыноўнікі, а таксама сыны Лукашэнкі Віктар і Дзмітрый. Як піша Reform.news, блогерку бэлу даставілі ў ерэванскі аэрапорт. Да яе вызвалення з-за кратаў далучыўся армянскі алігарх і кіраўнік партыі "Квітнеючая Арменія" Гагік Царукян. Ён з'яўляецца кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Арменіі ды мае добрыя сувязі з Віктарам Лукашэнкам.
Пра затрыманне блогеркі ў Беларусі стала вядома 14 лютага. Дзяўчына мае беларускае і армянскае грамадзянствы. Пазней стала вядома, што яе судзілі па адміністрацыйнай справе паводле абвінавачання ў "распаўсюдзе экстрэмізму"
Блогер Аляксандр Лапшын казаў, што дзяўчыне прысудзілі 15 сутак і выставілі абвінавачанні паводле пяці крымінальных артыкулаў. Таксама ён заявіў, што ў адным з апошніх эфіраў Бэла казала, быццам азербайджанцы пагражалі ёй арыштам у Беларусі і экстрадыцыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.